Навіны банка і прэс-рэлізы
24.08.2016

ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з ТАА «АСБ Кансалт» запрашаюць у «Завочную школу бізнесу» на новы модульны комплекс семінараў

ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з ТАА «АСБ Кансалт» запрашаюць у «Завочную школу бізнесу» на новы модульны комплекс семінараў.

Курс навучання складаецца з пяці ўзаемазвязаных модуляў і закранае розныя аспекты бізнесу: юрыдычныя, эканамічныя, кіраўнічыя, маркетынгавыя, праграмныя (SEO) і псіхалагічныя.

Новы модульны курс будзе цікавы як слухачам, зацікаўленым у стварэнні ўласнай справы, так і для тых, хто жадае павысіць кампетэнцыі да ўзроўню, які адпавядае патрабаванням, прад’яўляемым да сучаснага менеджара.

 У «Завочнай школе бізнесу» вы даведаецеся:

- пра актуальныя спосабы спагнання праз суд або натарыуса дэбіторскай запазычанасці, штрафаў і пені;

- пра брэндавую маніпуляцыю спажыўцамі дзякуючы інфаграфіцы;

- пра спосабы прасоўвання вашай паслугі (прадукта) у Інтэрнэце;

- прыёмы эфектыўнага кіраўніка;

- што рабіць, калі да вас прыйшла праверка;

- як выйсці з канфліктнай сітуацыі: спосабы, прыклады.

Кошт удзелу ў адным модулі – 10 беларускіх рублёў. Поўны кошт удзелу складае 50 беларускіх рублёў.

Семінары «Завочнай школы бізнесу» будуць трансліравацца на тэлеканале АНТ.

Скачаць праграму з раскладам заняткаў вы можаце ў нас на сайце: http://asbconsult.by/ru/biznes-obrazobanie/zaochnaya-shkola-biznesa

Запісацца або пацвердзіць папярэднюю заяўку на ўдзел можна, запоўніўшы Анкету ўдзельніка.

 

Даведка:

У верасні-кастрычніку 2015 года паспяхова прайшоў 1-ы курс «Завочнай школы бізнесу», які можна праглядзець на нашым канале YouTube (спасылка: https://www.youtube.com/watch?v=Am5TPI0pPW0)

Кантактны тэлефон: (17) 218-80-83, (44) 704-79-56, факс: (17) 200-05-91.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!