Навіны банка і прэс-рэлізы
18.08.2016

У «Беларусбанку» адбылася сустрэча з прызёрам Алімпіяды-2016 Аляксандрай Герасіменяй (прэс-рэліз)

Сустрэча працоўнага калектыву ААТ «ААБ Беларусбанк» з двойчы сярэбраным прызёрам Алімпійскіх гульняў 2012 года, бронзавым прызёрам Алімпіяды-2016 Аляксандрай Герасіменяй адбылася ў Галаўным офісе банка ўжо на наступны дзень пасля вяртання вядомай спартсменкі з Рыа-дэ-Жанэйра. І гэта не выпадковасць. Ужо амаль 4 гады (а гэта поўны алімпійскі цыкл!) Аляксандра з’яўляецца рэкламным тварам «Беларусбанка», рэкламіруе банкаўскія прадукты і паслугі, прымае ўдзел у прома-акцыях, уносіць уклад у рэалізацыю гуманітарных і сацыяльна значных праектаў.

 

 

Пагаварыць з тытулаванай плыўчыхай захацелі многія, зала запоўнілася цалкам. Сустракалі гераіню дзвюх Алімпіяд стоячы, апладысментамі.

 

«У сумленнай і бескампраміснай барацьбе ты дамаглася звання прызёра Алімпійскіх гульняў-2016 і ў чарговы раз прадэманстравала сваё высокае майстэрства, моц і волю да перамогі», – звярнуўся да Аляксандры ад імя кіраўніцтва намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Занько. – Выказваем падзяку тваім блізкім, настаўнікам і трэнерам, якія садзейнічалі станаўленню такой яркай зоркі беларускага спорту. Шчыра віншуем цябе, жадаем моцнага здароўя, удачы, новых дасягненняў і спартыўных вышыняў!» – дадаў Уладзімір Аляксандравіч.

 

 Пасля адбылася размова. Супрацоўнікі «Беларусбанка» закідалі спартсменку, якую, дарэчы, многія ўжо даўно называюць «наша Саша», пытаннямі пра Алімпіяду, вырашальныя заплывы, уражанні ад Бразіліі, пра планы на бліжэйшую будучыню і многае іншае. Аляксандра Герасіменя не пакінула не адно з іх без увагі. І, канешне, сфатаграфавалася і дала аўтограф кожнаму жадаючаму.

 

 

 

 

Даведка

Аляксандра Віктараўна Герасіменя:
- двойчы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2012 года, бронзавы прызёр Алімпіяды-2016;
- чэмпіёнка свету 2011 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2007 года;
- чэмпіёнка свету на кароткай вадзе 2012 года;
- чэмпіёнка Еўропы 2010 года, двухкратны сярэбраны (2006, 2010) і двухкратны бронзавы (2002) прызёр чэмпіянатаў Еўропы;
- чеэмпіёнка Еўропы на кароткай вадзе 2012 года, чатырохкратны (2002, 2009, 2012) сярэбраны і чатырохкратны (2005, 2009, 2012, 2015) бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы на кароткай вадзе;
- пяцякратны чэмпіён (2009, 2011, 2013), пяцікратны (2007, 2009, 2011, 2013) сярэбраны і двухкратны (2009, 2011) бронзавы прызёр Універсіяд;
- трохкратная чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў 2001 года;
- рэкардсменка Еўропы сярод юніёраў, рэкардсменка Рэспублікі Беларусь;
- лепшая спартсменка Беларусі па выніках 2011 года;
- у 2012 годзе атрымала званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь», узнагароджана ордэнам Айчыны III ступені.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!