Навіны банка і прэс-рэлізы
16.08.2016

Да ўвагі ўкладчыкаў! (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» устанаўлівае з 17.08.2016 па нанава адкрываемых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях  працэнтныя стаўкі ў наступных памерах:

  • «Класік Адзыўны на 35 дзён» – 12,5% гадавых.

Па раней адкрытых укладах «Класік Адзыўны на 35 дзён» устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння ўкладу на новы  тэрмін, пачынаючы з 17.08.2016;

  • «Класік Адзыўны да года»:

на тэрмін 95 дзён – 13,5% гадавых. Па раней адкрытых укладах «Класік Адзыўны да года» на тэрмін 95 дзён устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння ўкладу на новы тэрмін, пачынаючы з 17.08.2016;

на тэрмін 185 дзён – 14,5% гадавых;

  • «Класік Безадзыўны да года»:

на тэрмін 3 месяцы – 16% гадавых. Па раней адкрытых укладах «Класік Безадзыўны да года» з тэрмінам захоўвання 3 месяцы ўстаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння ўкладу на новы тэрмін, пачынаючы з 17.08.2016.

  1. на тэрмін 6 месяцаў – 17% гадавых;
  2. на тэрмін 9 месяцаў – 18,5% гадавых;

 

  • «Класік Безадзыўны звыш года»:
  1. на тэрмін 18 месяцаў – 20% гадавых;
  2. на тэрмін 24 месяцы – 20,5% гадавых;

 

  • «Інтэрнэт - дэпазіт - Трэнд»:

пры фактычным штодзённым астатку ўкладу да 2000,00 рублёў (уключна) у памеры:

  1. на тэрмін 3 месяцы – 14% гадавых;
  2. на тэрмін 6 месяцаў – 15% гадавых;

пры фактычным штодзённым астатку ўкладу звыш 2000,00 рублёў у памеры:

  1. на тэрмін 3 месяцы – 14,5% гадавых;
  2. на тэрмін 6 месяцаў – 15,5% гадавых;

 

  • «Інтэрнэт - дэпазіт - Прэзент» - 15,5% гадавых;
  • «Класік Паштовы Адзыўны» - 16% гадавых;
  • «Класік Паштовы Безадзыўны» - 20,5% гадавых.
  • «Свабодны выбар»:
  1. на тэрмін 11 месяцаў – 18,5% гадавых;
  2. на тэрмін 24 месяцы – 20,5% гадавых.

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!