У пятніцу 12 жніўня былі падведзены вынікі другога этапу конкурсу «Сам сабе дызайнер». Усяго на конкурс паступіла больш за 130 работ, якія былі створаны ў перыяд з 1 па 31 ліпеня.
Пры выбары лепшых дызайнаў, створаных з дапамогай сэрвісу kartochki.by, члены журы арыентаваліся на афармленне работы, мастацкі ўзровень, арыгінальнасць ідэі, тэхніку і якасць выканання. У склад журы ўвайшлі супрацоўнікі БЕЛКАРТ, «Беларусбанка», прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Пераможцамі ў сваіх узроставых катэгорыях сталі:
- Елісееў Арцём Дзянісавіч, 7 гадоў (г. Кобрын) – «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 6-7гадоў»
- Калач Яўгеній Іванавіч, 9 гадоў (г. Свіслач) – «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 8-10 гадоў»
- Елісеева Анастасія Дзянісаўна, 13 гадоў (г. Кобрын) – «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 11-14 гадоў»
- Ляшчынская Ганна Ягораўна, 15 гадоў (г. Лельчыцы) – «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 15-17 гадоў»
- Азёма Валянціна Аляксандраўна, 32 гады (г. Мазыр) – «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі ад 18 гадоў»
Прыз глядацкіх сімпатый атрымала Марчанка Дамініка Сяргееўна, 7 гадоў (г. Рагачоў).
Сумесны праект БЕЛКАРТ і «Беларусбанка» kartochki.by быў запушчаны 26 мая 2016 года. Гэта сэрвіс, які дазваляе з дапамогай нескладаных інструментаў стварыць свой унікальны дызайн карткі. Пры жаданні гэты дызайн можна ўвасобіць на картцы «Беларусбанка». Для таго каб прыняць удзел у конкурсе «Сам сабе дызайнер», неабходна скарыстацца сэрвісам kartochki.by.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурса пройдзе 20 жніўня 2016 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Леніна 20). Пачатак у 13:00.