Рэкламны твар «Беларусбанка» Аляксандра Герасіменя выйграла алімпійскі бронзавы медаль у заплыве на 50 метраў вольным стылем.
Упэўнена пачаўшы спрынтарскую дыстанцыю, яна трымалася ў групе фаварытаў і фінішыравала з нацыянальным рэкордам Беларусі – 24,11 секунды. Папярэдні нацыянальны рэкорд (24,28) таксама належыў Герасімені і быў устаноўлены на Гульнях-2012 у Лондане. Чатыры гады таму назад сотых доляў секунды было дастаткова для серабра.
Цяперашняя бронза – гэта трэці алімпійскі медаль у кар’еры спартсменкі. Два срэбры яна заваявала на Лонданскай Алімпіядзе.
Працоўны калектыў банка віншуе Аляксандру з бліскучай перамогай, захапляецца яе талентам, сілай волі, працавітасцю, мэтанакіраванасцю і жадае спартсменцы моцнага здароўя, асабістага шчасця, далейшых дасягненняў і новых спартыўных рэкордаў.