Навіны банка і прэс-рэлізы
04.08.2016

Стандарты карпаратыўнага кіравання абмеркаваны на круглым стале ў «Беларусбанку»

Круглы стол «Аб укараненні ў банках стандартаў «Базель III» і навацыях у карпаратыўным кіраванні» адбыўся ў Галаўным офісе ААТ «ААБ Беларусбанк».

Удзел у дыскусіі прынялі члены наглядальных саветаў і створаных пры іх камітэтаў пяці беларускіх банкаў: ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Парытэтбанк», ААТ «Банк Масква-Мінск», ААТ «Банк Бел-ВЭБ». Мадэратарам выступіла прадстаўнік Нацыянальнага банка Святлана Малыхіна.

У ходзе круглага стала абмеркаваны пытанні пабудавання ў банках камплаенс-сістэмы, ацэнкі работы наглядальнага савета і арганізацыі карпаратыўнага кіравання ў цэлым, павышэння эфектыўнасці карпаратыўнага кіравання ў банкаўскіх холдынгах.

Былі ўнесены прапановы аб мэтазгоднасці стварэння нацыянальнага рэйтынгу карпаратыўнага кіравання для банкаў, увядзення пасады карпаратыўнага сакратара, заключэння з незалежнымі дырэктарамі працоўных дагавораў.

Укараненне лепшых міжнародных практык пры правядзенні ацэнкі сістэмы карпаратыўнага кіравання, работы наглядальных саветаў, створаных пры іх камітэтаў і выканаўчых органаў, а таксама маніторынг кіравання ў банках канфліктам інтарэсаў вызначаны ў якасці перспектыўных напрамкаў, на якіх будзе ў найбліжэйшы час сканцэнтравана ўвага Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!