Навіны банка і прэс-рэлізы
04.08.2016

Наглядальны савет «Беларусбанка» канстатаваў захаванне пазіцый банка (прэс-рэліз)

Чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» адбылося пад старшынствам міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Амарына.

Былі падведзены вынікі работы банка за першае паўгоддзе бягучага года. Адзначана выкананне плана па прыбытку, утрыманне банкам дамінуючых пазіцый па такіх паказчыках, як рэсурсная база, уласны капітал, крэдыты і дэпазіты юрыдычных і фізічных асоб, а таксама выкананне нарматываў бяспечнага функцыянавання, устаноўленых Нацыянальным банкам.

Наглядальным саветам былі таксама разгледжаны вынікі рэалізацыі стратэгічных напрамкаў развіцця рознічнага бізнесу банка, зацверджана Палітыка ААТ «ААБ Беларусбанк» у галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Дакумент вызначае падыходы па фарміраванні адзінай платформы сацыяльна адказнага вядзення бізнесу банка і сістэматызуе яго дзейнасць у сацыяльнай сферы.