«Беларусбанк» рады паведаміць аб новай прапанове для ўсіх, хто раней атрымаў крэдыты з высокімі працэнтнымі стаўкамі і жадае зэканоміць на штомесячных плацяжах па іх пагашэнні.
Крэдыт «Удалае абнаўленне» прадастаўляецца на тэрмін да 1 года або да 5 гадоў пад прывабную працэнтную стаўку на пагашэнне (рэфінансаванне) запазычанасці па крэдытах на спажывецкія патрэбы і нерухомасць у беларускіх рублях і замежнай валюце, атрыманых у іншых банках (акрамя ААТ «ААБ Беларусбанк»).
Акрамя таго, кліентам, якія жадаюць пагасіць запазычанасць адразу па некалькіх крэдытах, атрыманых у іншых банках, «Беларусбанк» прадастаўляе магчымасць іх аб’яднання ў адзін крэдыт з адзіным штомесячным плацяжом для зручнасці пагашэння.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка, на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр па тэлефоне 147.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»