Навіны банка і прэс-рэлізы
27.07.2016

«Беларусбанк» устанавіў плацежна-даведачны тэрмінал вулічнага выканання па продажы паліва на АЗС у Мар’інай Горцы (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» выступіў у якасці банка-экваера ў праекце аўтаматызаванай заправачнай станцыі № 8 ААТ «Пухавічынафтапрадукт».

Незвычайная АЗС размешчана на ўездзе ў Мар’іну Горку па Шацкай шашы. Заправіць аўтамабіль звычным чынам тут не атрымаецца, паколькі АЗС з’яўляецца поўнасцю аўтаматызаванай. На тэрыторыі запраўкі ўсталявана новая мадэль плацежна-даведачнага тэрмінала «ТУССОН OTS-6000» вулічнага выканання па продажы паліва.

 image001

 

Заправачны пункт працуе без аператараў і запраўшчыкаў. Вадзіцель павінен самастойна аплаціць у тэрмінале самаабслугоўвання неабходную колькасць паліва, атрымаць чэк і заправіцца. Працэс зойме ўсяго некалькі мінут. Камісія за аперацыю не спаганяецца.

Для зручнасці кліентаў правілы аплаты ў тэрмінале самаабслугоўвання распісаны па кроках.

 

 Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!