Навіны банка і прэс-рэлізы
20.07.2016

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за 1 паўгоддзе 2016 года

ААТ «ААБ Беларусбанк» паспяхова вырашае задачы, якія стаяць перад ім, па выкананні стратэгічных мэт і паказчыкаў на 2016 год.

Так, за 1 паўгоддзе 2016 года Банкам атрыманы прыбытак у памеры 50 млн. рублёў (тут і далей у дэнамініраваных рублях – BYN).

На працягу 6 месяцаў бягучага года Банк выконваў усе нарматывы бяспечнага функцыянавання, устаноўленыя Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

Нарматыўны капітал банка мае найбольшую ўдзельную вагу ў банкаўскай сістэме, на 01.07.2016 ён склаў 3 386 млн. рублёў,  у тым ліку статутны фонд – 2 669 млн. рублёў, або 1 201,7 млн. еўра.

Рэсурсная база банка з пачатку 2016 года нязначна скарацілася (на 117 млн. рублёў) і склала 26 674 млн. рублёў.

Па стане на 01.07.2016 аб’ём сродкаў карпаратыўных кліентаў склаў 8 432 млн. рублёў, рознічных кліентаў – 9 617 млн. рублёў.

Банкам праводзіцца работа па прыцягненні замежных крэдытных ліній ад міжнародных фінансавых інстытутаў–партнёраў: аб’ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній, на 01.07.2016 склаў 1,6 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Аб’ём выдадзеных ААТ «ААБ Беларусбанк» крэдытаў вырас за паўгоддзе  на 665 млн. рублёў і склаў 18 104 млн. рублёў.

У абарачэнні знаходзяцца 5,0 млн. плацежных карт, эмітаваных ААТ «ААБ Беларусбанк», функцыянуе 1 280 банкаматаў, 2 117 інфакіёскаў, 42 610 прадпрыемстваў гандлю і сэрвісу прымаюць да аплаты плацежныя карты.

Сетка найбуйнейшага банка краіны налічвае 34 філіялы (у тым ліку 6 філіялаў – абласных (Мінскае) упраўленняў), 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг, а таксама 1 608 аддзяленняў (з якіх 745, або 46,3%, размешчана ў гарадах і 863, або 53,7%, – у сельскай мясцовасці).

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!