Навіны банка і прэс-рэлізы
19.07.2016

Выручаныя ад правядзення плацяжоў наяўнымі сродкі «Беларусбанк» накіруе на дабрачыннасць

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб тым, што з 1 жніўня 2016 года пры правядзенні плацяжоў наяўнымі грашовымі сродкамі ў беларускіх рублях праз касы банка будзе спаганяцца плата ў памеры 1 рубель (BYN) пры кожным звароце кліента незалежна ад колькасці здзейсненых плацяжоў.

Пры правядзенні аналагічных плацяжоў з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі ў касе банка гэта камісія спаганяцца не будзе.

Таксама названая плата не будзе спаганяцца:

  • з ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны,
  • пры ажыццяўленні плацяжоў у бюджэт,
  • па выкананні абавязацельстваў перад банкам (пагашэнне крэдытаў, плацяжы за паслугі банка),
  • з плацяжоў і залічэнняў на дабрачынныя рахункі,
  • з залічэнняў на рахункі фізічных асоб, адкрытыя ў «Беларусбанку».

Альтэрнатыўнымі касам банка каналамі ажыццяўлення плацяжоў з’яўляюцца інфакіёскі, банкаматы, мультыкарыстальніцкія працоўныя месцы, каналы ДБА – «Інтэрнэт-банкінг», «М-банкінг», «SMS-банкінг», «ТВ-банкінг».

Таксама, можна аформіць пастаянна дзеючае плацежнае даручэнне Банку на спісанне плацяжоў.

Усе грашовыя сродкі, выручаныя пры спагнанні платы за ажыццяўленне плацяжоў наяўнымі, будуць накіраваны Банкам на рэалізацыю дабрачынных праектаў.

Інфармацыя пра аб’ём сабраных сродкаў і іх мэтавае выкарыстанне будзе апублікавана на сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» да канца 2016 года.

Дапоўнена

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!