Навіны банка і прэс-рэлізы
18.07.2016

«Беларусбанк» палепшыў пазіцыю сярод еўрапейскіх банкаў (прэс-рэліз)

Міжнароднае прызнанае спецыялізаванае фінансавае выданне The Banker (выдавецтва Financial Times) апублікавала штогадовы рэйтынг Топ 1000 Банкаў Свету па выніках 2015 года.

Згодна з дадзеным аглядам ААТ «ААБ Беларусбанк» палепшыла сваю пазіцыю, узняўшыся з 12 на 10 месца сярод 25 найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па Капітале 1 узроўню, і пацвердзіла сваё лідарства ў Рэспубліцы Беларусь.

У глабальным рэйтынгу ААТ «ААБ Беларусбанк» заняло 545 месца па  Капітале 1 узроўню (1 425 млн долараў ЗША па стане на 31 снежня 2015 года).

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»