Навіны банка і прэс-рэлізы
18.07.2016

«Беларусбанк» атрымаў узнагароду аўстрыйскага банка (прэс-рэліз)

Па выніках працы ў 2015 годзе і ў першым квартале 2016 года ААТ «ААБ Беларусбанк» зноў атрымала ўзнагароду ад найбуйнейшага еўрапейскага фінансавага інстытута Raiffeisen Bank International AG (RBI),Vienna, Austria. Так адзначана дасягненне высокіх вынікаў пры апрацоўцы міжнародных банкаўскіх пераводаў.

raiffeisen

Узровень аўтаматычнай апрацоўкі плацяжоў (STP) за вышэйназваны перыяд дасягнуў паказчыка 99,98%. Гэта азначае, што практычна ўсе міжнародныя банкаўскія пераводы ААТ «ААБ Беларусбанк» былі граматна і карэктна сфарміраваны, што забяспечыла максімальна хуткае праходжанне плацяжоў і значнае зніжэнне аперацыйных расходаў.

«Мы расцанілі ўзнагароду як пацвярджэнне высокага ўзроўню аўтаматызацыі аперацый і ацэнку арганізацыі кантролю за выкананнем міжнародных банкаўскіх пераводаў па сістэме СВІФТ – адзначыла дырэктар дэпартамента міжбанкаўскіх разлікаў ААТ «ААБ Беларусбанк» Алена Сцепанец. – Гэта служыць матывам і далей падтрымліваць высокі ўзровень якасці работы».

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!