«Беларусбанк» прыцягнуў сіндыкаваны крэдыт на агульную суму 250 млн еўра.
Дагавор паміж банкамі ва ўрачыстых абставінах быў падпісаны ў рамках правядзення ХХI Санкт-Пецярбургскай міжнароднай банкаўскай канферэнцыі. Упаўнаважанымі вядучымі арганізатарамі здзелкі выступілі «Альфа-Банк», «ТРАНСКАПІТАЛБАНК» і «Прамсувязьбанк». Усяго ў пул крэдытораў увайшлі 17 банкаў, у тым ліку з Расіі і Латвіі.
«Сённяшняя здзелка – адна з найбуйнейшых па аб’ёме, арганізаваных у апошні час беларускімі пазычальнікамі на рынку сіндыкаванага крэдытавання. Прыцягваемыя рэсурсы будуць накіраваны банкам на фінансаванне значных для эканомікі краіны высокаэфектыўных праектаў кліентаў банка, што ў цэлым будзе садзейнічаць далейшаму развіццю эканамічных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і краінамі-партнёрамі», – адзначыў выканаўчы дырэктар «Беларусбанка» Віктар Перапяліца.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»