Навіны банка і прэс-рэлізы
14.07.2016

Рыхтуйцеся да навучальнага года і праводзьце лета разам з «Беларусбанкам»! (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе фізічным асобам скарыстацца новымі крэдытнымі прадуктамі на прывабных умовах.

Крэдыт «Да навучальнага года 2016/2017» .

Прадастаўляецца на тэрмін  да 1 года з выплатай працэнтаў з разліку 16 % гадавых у памеры да 200 базавых велічыняў без паручыцеляў.

Выдача крэдыту ажыццяўляецца для набыцця адзення, абутку, тавараў для фізічнай культуры, спорту і турызму, галантарэйных тавараў, школьна-пісьмовых і канцылярскіх прылад, вылічальнай тэхнікі, камп’ютараў бытавых і ноўтбукаў шляхам безнаяўнага пералічэння грашовых сродкаў на рахункі магазінаў-партнёраў.

Прыём дакументаў на афармленне крэдыту ажыццяўляецца з 18 ліпеня па 30 верасня 2016 года (уключна) ва ўстановах Банка.

Крэдыт «Лета з Беларусбанкам». 

Прадастаўляецца з выкарыстаннем крэдытнай карткі на тэрмін да 6 месяцаў без паручыцеляў.  Стаўка па крэдыце першыя 30 дзён пасля заключэння крэдытнага дагавору складзе 13,5 % гадавых, пачынаючы з 31-га дня – 27 % гадавых.

Прыём дакументаў на афармленне крэдыту ажыццяўляецца з 18 ліпеня па 31 жніўня 2016 года (уключна) ва ўстановах банка, праз карпаратыўны вэб-сайт банка, М-банкінг, інфакіёскі, Кантакт-цэнтр банка.

Акрамя таго, з 18.07.2016 аднаўляецца прадастаўленне крэдыту «Праверана часам» кліентам банка – уладальнікам рахункаў, адкрытых у рамках зарплатных праектаў, з выкарыстаннем міжнароднай крэдытнай карткі без паручыцеляў.

 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!