ААТ «ААБ Беларусбанк» пашырае колькасць сэрвісаў. Цяпер укладчыкі змогуць адкрываць наступныя інтэрнэт-дэпазіты з дапамогай інфакіёска з выкарыстаннем асноўнай плацежнай карткі, эмітаванай ААТ «ААБ Беларусбанк» у беларускіх рублях:
- «Інтэрнэт-дэпазіт – Трэнд» з тэрмінам захоўвання 3 месяцы
- «Інтэрнэт-дэпазіт – Трэнд» з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў
- «Інтэрнэт-дэпазіт – Прэзент»
Раней такая паслуга прадастаўлялася толькі карыстальнікам сістэмы Інтэрнэт-банкінг.
Акрамя таго, цяпер у інфакіёску можна атрымаць выпіску і ажыццявіць іншыя аперацыі па інтэрнэт-дэпазітах, незалежна ад канала, праз які быў заключаны дагавор (Інтэрнэт-банкінг або інфакіёск).
Публічныя аферты на заключэнне дагавораў вышэйназваных укладаў, апублікаваных у газеце «Звязда» ад 18.11.2015 года, банк адклікае з 15.07.2016 года. Публічныя аферты ў новай рэдакцыі ўступаюць у сілу з 15.07.2016 года:
Публічная аферта (прапанова) на заключэнне дагавору тэрміновага адзыўнага банкаўскага ўкладу «Інтэрнэт-дэпазіт – Трэнд» (3 месяцы)
Публічная аферта (прапанова) на заключэнне дагавору тэрміновага адзыўнага банкаўскага ўкладу «Інтэрнэт-дэпазіт – Трэнд» (6 месяцаў)
Публічная аферта (прапанова) на заключэнне дагавору тэрміновага адзыўнага банкаўскага ўкладу «Інтэрнэт-дэпазіт – Прэзент»