Навіны банка і прэс-рэлізы
06.07.2016

Абмен «старых» грашовых знакаў на «новыя» можна ажыццявіць у любым аддзяленні «Беларусбанка»

З 1 ліпеня 2016 па 31 снежня 2016 ва ўсіх аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» фізічным асобам, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам без спагнання платы можна здзейсніць абмен беларускіх рублёў узору 2000 года на беларускія рублі ўзору 2009 года,  размен беларускіх рублёў узору 2009 года на беларускія рублі ўзору 2009 года.

Аперацыя размену беларускіх рублёў узору 2009 года на беларускія рублі ўзору 2009 года ажыццяўляецца: фізічным асобам – на банкноты і манеты, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам – толькі на манеты на падставе заявак, пададзеных праз сістэму «Кліент-банк» або на папяровым носьбіце.

Пры правядзенні аперацыі размену/абмену грашовых знакаў у суме, роўнай або перавышаючай 1000 базавых велічыняў (у цяперашні час 21 000 BYN), неабходна прад’явіць дакументы, якія сведчаць асобу.