Дарагія суайчыннікі, калегі, сябры!
Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці прыміце самыя шчырыя віншаванні.
Рэспубліка Беларусь набыла суверэнітэт толькі чвэрць стагоддзя таму назад, абраўшы ўласны шлях і стаўшы за такі кароткі перыяд краінай для жыцця.
Мы маем права ганарыцца нашай Радзімай. Яе глыбіннай гісторыяй, унікальнай культурай, традыцыямі, легендамі, працавітасцю і мудрасцю народа. Мы разам можам зрабіць яе квітнеючай.
Святочнага настрою, поспехаў, дабрабыту вам і вашым сем’ям.
Міру і згоды нашай цудоўнай Беларусі!
Наглядальны савет,
Праўленне ААТ "ААБ Беларусбанк"