Паважаныя кліенты!
Мы рады паведаміць, што цяпер з дапамогай сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» вы можаце афармляць заяўкі не толькі на адкрыццё новых рахункаў і выпуск плацежных картак, але таксама на падаўжэнне тэрміну дзеяння картак, якія ў вас маюцца, у рамках пакетаў паслуг «Сучасны», «Зарплатны», «Пенсіённы», «Прэстыж».
Працэс афармлення заявак у «Інтэрнэт-банкінгу» займае ўсяго некалькі мінут. Усё, што для гэтага неабходна – гэта выбраць картку, тэрмін дзеяння якой вы жадаеце падоўжыць, праверыць пазначаныя сістэмай асабістыя даныя і аплаціць заяўку.
Пасля вырабу карткі на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны пры запаўненні заяўкі, банкам будзе выслана інфармацыйнае SMS-паведамленне аб гатоўнасці.
Больш падрабязную інфармацыю аб новым сэрвісе можна атрымаць па нумары тэлефона Кантакт-цэнтра банка – 147.