Навіны банка і прэс-рэлізы
24.06.2016

«Беларусбанк» інфармуе аб парадку работы служб крэдытавання насельніцтва ў перыяд правядзення дэнамінацыі

Паважаныя  кліенты! 

Паведамляем, што ў сувязі з правядзеннем у ААТ «ААБ Беларусбанк» работ па дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь часова будуць недаступны аперацыі пагашэння крэдытаў  фізічным асобам:
у аддзяленнях банка,  у інфакіёсках, у сістэме М-банкінг з 20:00   30.06.2016  да  24:00 03.07.2016;
у сістэме Інтэрнэт-банкінг – з 23.00   29.06.2016  да  24:00 03.07.2016.
У сістэме «Інтэрнэт-банкінг» ажыццяўленне аперацыі папаўнення рахунку «Безнаяўны крэдыт» для пагашэння крэдыту «Інтэрнэт-безнаяўны»  будзе недаступна з 23-00 29.06.2016  да  24.00  03.07.2016.

Рэкамендуем загадзя здзейсніць неабходныя плацяжы.

Адначасова паведамляем, што ў перыяд з 01.07.2016 па 03.07.2016 змяняецца рэжым аказання асобных банкаўскіх паслуг:

  1. Прыпыняецца доступ да сэрвісаў «Заяўка на крэдыт» і «Заяўка на авердрафт»:

– праз карпаратыўны вэб-сайт банка, М-банкінг, інфакіёск – з 19.00  30.06.2016 да 24.00 03.07.2016,

– праз Інтэрнэт-банкінг, Кантакт-цэнтр банка – з 17.30 30.06.2016 да 08.30 04.07.2016.

  1. Прыпыняецца доступ да сэрвісу «Заяўка на прадастаўленне даведак» праз М-банкінг і інфакіёск – з 19.00 30.06.2016 да 24.00 03.07.2016.
    Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці і дзякуем за разуменне!