Працягваючы ўдасканальваць дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне фізічных асоб, ААТ «ААБ Беларусбанк» прадастаўляе магчымасць анлайн-афармлення заяўкі на атрыманне страхавой паслугі.
Для гэтага на карпаратыўным сайце ў раздзеле «Фізічным асобам» – «Страхаванне» або з выкарыстаннем правага плаваючага меню сайта «Online-заяўка на афармленне страхоўкі» кліенту неабходна запоўніць прапанаваныя ў выбранай заяўцы параметры і пацвердзіць іх дакладнасць.
Запоўненая заяўка ў аўтаматызаваным рэжыме накіроўваецца ў пазначанае кліентам падраздзяленне банка, супрацоўнік якога ўзгадняе з ім дату і час наведвання ўстановы банка. Паслуга бясплатная.
Віды страхавання
Аформіць заяўку магчыма па наступных відах страхавання:
- абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў на тэрыторыі краін-членаў сістэмы «зялёная карта»;
- абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- добраахвотнае страхаванне ад хвароб і няшчасных выпадкаў на час паездкі за мяжу (ЗАСТ «Прамтрансінвест»).
Гэты сэрвіс дазваляе кліентам звесці да мінімуму час чакання для атрымання страхавой паслугі ў падраздзяленні банка.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.