З 21.06.2016 ААТ «ААБ Беларусбанк» аднаўляе выдачу спажывецкіх крэдытаў, забеспячэннем выканання абавязацельстваў па якіх з’яўляецца страхаванне рызыкі невяртання крэдытаў.
Крэдыт прадастаўляецца на тэрмін да 5 гадоў з выплатай працэнтаў за карыстанне крэдытам у памеры 33% гадавых, з выкарыстаннем крэдытнай банкаўскай плацежнай карткі, без паручыцеляў.
Пры афармленні заяўкі на крэдыт праз карпаратыўны сайт, Кантакт-цэнтр, інфакіёскі банка, з выкарыстаннем сэрвісу «М-банкінг» па 31.07.2016 стаўка па крэдыце зніжаецца на 1 працэнтны пункт.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка або патэлефанаваўшы па тэлефоне 147 (адзіны даведачны нумар дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»