У перыяд з 20.06.2016 па 31.12.2016 (уключна) «Беларусбанк» праводзіць акцыю па датэрміновым пагашэнні крэдытаў на ўмовах, вызначаных банкам, у замежнай валюце на фінансаванне нерухомасці і спажывецкія патрэбы.
Пры адзінаразовым датэрміновым пагашэнні крэдытаў, выплата працэнтаў па якіх ажыццяўляецца раўнамернымі ўзносамі, крэдытаатрымальнікі выплачваюць толькі працэнты за бягучы месяц і вызваляюцца ад выплаты працэнтаў, налічаных і не выплачаных за перыяд карыстання крэдытам.
У выпадку датэрміновага пагашэння крэдытаў з выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытаатрымальнікі не выплачваюць працэнты, якія падлягаюць выплаце ў месяцы датэрміновага пагашэння крэдыту.
Прыняць удзел у акцыі могуць крэдытаатрымальнікі, у якіх адсутнічае пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытным дагаворы.
Акрамя таго, крэдытаатрымальнікам прадастаўляецца магчымасць пераводу ў беларускія рублі астаткаў запазычанасці па крэдытах у замежнай валюце на ўмовах, якія дзейнічаюць па нанава заключаемых крэдытных дагаворах на дату заключэння дадатковага пагаднення.
Для канчатковага пагашэння запазычанасці па крэдыце або пераводу запазычанасці па валютных крэдытах у беларускія рублі кліентам неабходна звяртацца ў службу крэдытавання насельніцтва ўстановы банка па месцы заключэння крэдытнага дагавору для афармлення дадатковага пагаднення да крэдытанага дагавору.
Падрабязнасці па тэлефоне 147, а таксама ва ўстановах «Беларусбанка».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»