Навіны банка і прэс-рэлізы
20.06.2016

Плацежныя карткі з алімпійскім дызайнам ад ААТ «ААБ беларусбанк»

Напярэдадні Алімпійскіх гульняў ААТ «ААБ Беларусбанк» прыступіў да эмісіі бескантактавай карткі Visa Classic з алімпійскім дызайнам, прадастаўленым  афіцыйным спонсарам гульняў у г. Рыа-дэ-Жанэйра  міжнароднай плацежнай сістэмай Visa International.

Картка прадстаўлена ў двух дызайнах: «Футбол» і «Талісман». На першай картцы намалявана адна з  самых папулярных гульняў у свеце – футбол. На другой картцы – талісман Алімпійскіх гульняў – зборны вобраз жывёльнага свету Бразіліі. 

Картку з алімпійскім дызайнам можна аформіць у адной з чатырох валют (беларускія рублі, долары ЗША, еўра, расійскія рублі).

Бескантактавая картка Visa Classic з алімпійскім дызайнам можа быць выкарыстана па ўсім свеце, і дазваляе свайму трымальніку пранікнуцца духам грандыёзнага свята планеты, адчуць сябе часткай алімпійскага руху.

 

Аформіць заяўку на выпуск карткі з адкрыццём новага рахунку можна:

- па нумары тэлефона Кантакт-цэнтра 147;

- на сайце банка;

- у М-банкінгу (сэрвіс даступны пры выбары канала сувязі Інтэрнэт);

- у Інтэрнэт-банкінгу.