Беларусбанк праводзіць 30.06.2016 года дадатковую капіталізацыю працэнтаў па ўсіх тэрміновых банкаўскіх укладах, адкрытых у сістэме «Інтэрнэт - банкінг» (інтэрнэт – дэпазітах), уключаючы:
- "Інтэрнэт - дэпазіт";
- "Інтэрнэт - дэпазіт - Прэзент";
- "Інтэрнэт - дэпазіт - Трэнд";
- бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у беларускіх рублях «Безнаяўны крэдыт».
Налічэнне працэнтаў ажыццяўляецца на штодзённыя фактычныя астаткі па рахунках за перыяд з даты правядзення апошняй капіталізацыі працэнтаў па ўкладзе па 30.06.2016 (уключна). У далейшым працэнты налічваюцца на новы астатак і капіталізуюцца ў тэрміны, вызначаныя дагаворам па канкрэтным інтэрнэт - дэпазіце.
Акцэптам гэтай аферты з’яўляецца атрыманне ўкладчыкам дадатковых капіталізаваных працэнтаў па названых вышэй тэрміновых банкаўскіх укладах.