Навіны банка і прэс-рэлізы
09.06.2016

Выгадныя пакупкі з MasterCard

Бескантактавая карта ў падарунакААТ «ААБ Беларусбанк» і Міжнародная плацежная сістэма MasterCard аб’яўляюць аб укараненні бескантактавай тэхналогіі MasterCard у адной з найбуйнейшых гандлёвых сетак Беларусі «Суседзі».

Цяпер пакупнікам даступны бяспечны, просты і зручны спосаб аплаты пакупак: дастаткова дакрануцца картай або ўстройствам (мабільным тэлефонам, гадзіннікам, бранзалетам, бірулькай) з бескантактавай тэхналогіяй аплаты MasterCard спецыяльнага рыдара, усталяванага на касах.

У перыяд з 11 чэрвеня па 3 ліпеня 2016 года пакупнікі магазінаў «Суседзі» могуць скарыстацца спецыяльным дадаткам ад MasterCard: у выхадныя дні (субота і нядзеля) кожны раз, аплачваючы пакупкі бескантактавай картай MasterCard, на суму больш за 50 000 у адным чэку, атрымаць падарунак - шакалад!

Пагадзіцеся, траціць грошы трэба з густам!
 
Бескантактавая картка MasterCard ААТ «ААБ Беларусбанк»  можа быць аформлена ў рамках пакета паслуг «Прэстыж».

Нагадаем, у перыяд летніх месяцаў (з 01.06.2016 па 31.08.2016) банкам праводзіцца акцыя па зніжэнні кошту абслугоўвання міжнародных картак на 50%.

Аформіць заяўку на выпуск карткі  MasterCard з адкрыццём новага рахунку можна:

- па нумары тэлефона Кантакт-цэнтра 147;
- на сайце банка;
- у М-банкінгу (сэрвіс даступны пры выбары канала сувязі Інтэрнэт);
- у Інтэрнэт-банкінгу.