Новая паслуга для карыстальнікаў «Інтэрнэт-банкінгу» ААТ «ААБ Беларусбанк» – магчымасць афармлення крэдыту «Інтэрнэт – Партнёр» для набыцця тавараў у інтэрнэт-магазінах.
Гэта паслуга прадастаўляецца ўладальнікам плацежных картак «Беларусбанка», якія заключылі дагавор комплекснага абслугоўвання.
У любы зручны час, не выходзячы з дому, можна аформіць заяўку на крэдыт і заключыць крэдытны дагавор у сістэме Інтэрнэт-банкінг, а тавар атрымаць з дастаўкай на дом, не наведваючы магазін.
Крэдыт прадастаўляецца тэрмінам да 12 месяцаў з аплатай працэнтаў па стаўцы 33 % гадавых у памеры кошту заказу тавараў у інтэрнэт - магазіне (але не больш за 50 млн. рублёў), шляхам безнаяўнага пералічэння грашовых сродкаў на рахункі гандлёвых арганізацый. Крэдыт афармляецца без даведак аб даходах і паручыцеляў.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўсіх установах банка, на карпаратыўным сайце і па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.