З 1 чэрвеня 2016 года кошт абслугоўвання карткі БЕЛКАРТ «ФотаКарта», БЕЛКАРТ «Дзіцячая ФотаКарта» зніжана да 20 000 беларускіх рублёў.
Карткі выпускаюцца з індывідуальным дызайнам, які вызначаецца будучым уладальнікам. Па жаданні на пярэднім баку карткі можа быць нанесена фатаграфія блізкага чалавека, прыгожы пейзаж на памяць аб праведзеным адпачынку і іншыя выявы, якія радуюць пагляд. Выключэнні ў выбары дызайну карткі ўсё-такі ёсць, але іх спіс нязначны.
Карткі БЕЛКАРТ «ФотаКарта», БЕЛКАРТ «Дзіцячая ФотаКарта» прызначаны для выкарыстання ў Рэспубліцы Беларусь, рахунак адкрываецца ў беларускіх рублях. БЕЛКАРТ «Дзіцячая ФотаКарта» афармляецца для непаўналетніх асоб.
З дапамогай картак БЕЛКАРТ можна аплачваць тавары і паслугі, атрымліваць наяўныя ў банкаматах і аддзяленнях банка, а таксама карыстацца шырокім спектрам магчымасцей, даступных трымальнікам картак.
Не трэба забываць, што плацежная картка часта замяняе візітную.
Каб быць паспяховым – трэба ўмець вылучацца!
Падрабязнасці пра карткі ў раздзеле «Плацежныя карты» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.