Навіны банка і прэс-рэлізы
31.05.2016

Конкурс «Сам сабе дызайнер»

image001З 1 чэрвеня па 31 снежня 2016 года на сайце kartochki.by ААТ «ААБ Беларусбанк» і ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» праводзіцца сумесны конкурс «Сам сабе дызайнер».

На галоўнай старонцы kartochki.by у сэрвісе для малявання з дапамогай розных інструментаў (пэндзаль, аловак, гумка), а таксама палітры колераў Вы зможаце  стварыць свой унікальны дызайн карткі ў рэжыме рэальнага часу. Пры захаванні малюнка будзе прапанавана паўдзельнічаць у конкурсе на лепшы дызайн карткі.

Штомесячна журы будзе выбіраць лепшыя малюнкі ўдзельнікаў конкурса ў розных узроставых катэгорыях, а пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы. Прыняць удзел у конкурсе можа любы жадаючы ва ўзросце ад шасці гадоў. Таксама існуе спецыяльная намінацыя – «Прыз сімпатый гледачоў», пераможцам якой будзе з’яўляцца ўдзельнік, дызайн карткі якога набярэ найбольшую колькасць адзнак «Мне падабаецца» ў раздзеле «Галерэя вашых малюнкаў» на сайце kartochki.by.

Малюнкі пераможцаў Вы зможаце ўбачыць на сайце kartochki.by у раздзеле «Лепшы дызайн картак».

 

З палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца тут.