Навіны банка і прэс-рэлізы
26.05.2016

«Беларусбанк» і БЕЛКАРТ запусцілі новы праект па развіцці дзіцячай творчасці

ААТ «ААБ Беларусбанк» і ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» прадставілі сумесны праект kartochki.by, першы ў Беларусі сэрвіс, які дазваляе самастойна ствараць дызайн для сваёй плацежнай карткі ў рэжыме рэальнага часу.

main

26 мая ў ААТ «ААБ Беларусбанк» у Цэнтры навучання ААТ «ААБ Беларусбанк» прайшла прэзентацыя сумеснага праекта банка і нацыянальнай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ – www.kartochki.by. Гэты сэрвіс дазваляе з дапамогай нескладаных інструментаў самастойна намаляваць дызайн сваёй карткі. У рамках мерапрыемства сайт ужо змаглі пратэсціраваць школьнікі ДУА СШ № 51 г. Мінска і атрымаць памятныя сувеніры. 

1

2

3

8

9

13

 Сам сэрвіс выкананы ў выглядзе невялікага акна, у якім з дапамогай розных інструментаў (пэндзаль, аловак, гумка), а таксама палітры колераў можна маляваць. Гэты малюнак пасля можна захаваць на кампютар і прынесці ў банк для афармлення карткі з індывідуальным дызайнам або аформіць анлайн-заяўку, – гаворыць намеснік дырэктара плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ Уладзімір Гусараў. –Спадзяёмся, што карыстальнікам сэрвіс спадабаецца таксама, як ён падабаецца і нам.

5

 Удзел у праекце дазволіць жадаючым праявіць сябе, ствараючы ўласны, непаўторны малюнак, які ў далейшым можна выкарыстоўваць пры вырабе сваёй карткі. Такім чынам, гэты сэрвіс дапаможа дзецям і падлеткам павысіць узровень фінансавай граматнасці і развіваць творчыя здольнасці. Спадзяёмся, што пройдзе час, і нашы юныя мастакі, будучы ўжо дарослымі, будуць прыходзіць у банк, дзе атрымалі першы вопыт «дзелавых» кантактаў -  выказаў упэўненасць намеснік дырэктара разліковага цэнтра плацежных карт ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Якутовіч.

4

- Дзякуючы такім творчым сумесным праектам, як «Сам сабе дызайнер», мы мяняем успрыняцце банкаўскіх сэрвісаў, робячы іх зразумелымі, цікавымі і даступнымі для ўсіх жадаючых. Канешне, «Беларусбанк» нацэлены на інфармаванне не толькі моладзі, але і людзей усіх узростаў з розных рэгіёнаў краіны. Бо павышаючы фінансавую граматнасць, мы ўцягваем людзей у паўсядзённае выкарыстанне зручных інавацыйных тэхналогій не толькі ў бытавой, але і фінансавай сферы жыцця- адзначыла дырэктар цэнтра навучання і развіцця персанала банка Алена Лагуніна. 

Пачынаючы з 1 чэрвеня 2016 года ў рамках прасоўвання гэтага праекта будзе праходзіць конкурс «Сам сабе дызайнер». Штомесячна журы будзе выбіраць лепшыя малюнкі ўдзельнікаў розных узроставых катэгорый, а пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы. Прыняць удзел у конкурсе можа любы ахвотнік ва ўзросце ад шасці гадоў.