ААТ «ААБ Беларусбанк» уводзіць з 23 мая 2016 года новы тэрміновы адзыўны банкаўскі ўклад у беларускіх рублях «Класік Адзыўны на 35 дзён».
Працэнтная стаўка па ўкладзе фіксаваная – 17% гадавых, дадатковыя ўзносы і расходныя аперацыі не прадугледжаны. Тэрмін захоўвання грашовых сродкаў – 35 дзён. Аўтаматычнае перазаключэнне на новы тэрмін ажыццяўляецца не больш за 6 разоў. Капіталізацыя адбываецца ў канцы тэрміну захоўвання. Дэпазіт можа быць адкрыты на імя іншай асобы.
З перавагамі ўкладу «Класік Адзыўны на 35 дзён» можна азнаёміцца тут.
Падрабязную інфармацыю пра лінейку дэпазітаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»