Навіны банка і прэс-рэлізы
16.05.2016

«Беларусбанк» інфармуе ўкладчыкаў аб змяненні працэнтных ставак па тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб змяненні працэнтных ставак па тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях.

З 16.06.2016 устанаўліваецца па раней адкрытых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях:

- «Прэміяльна-накапляльны «Дзіцячы», адкрытых да 13.11.2015, стаўка асноўных працэнтаў у памеры 21% гадавых;

- Накапляльны (накапляльны ўклад у нацыянальнай валюце са штомесячнай капіталізацыяй; накапляльны ўклад у беларускіх рублях; тэрміновы банкаўскі накапляльны ўклад у беларускіх рублях, а таксама накапляльныя ўклады, уведзеныя згодна з Загадам Дзяржаўнага банка СССР ад 29.03.1990 №30 «Аб увядзенні новых відаў укладаў ва ўстановах Ашчаднага банка СССР»), працэнтная стаўка ў памеры 21% гадавых;

Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца толькі да вышэйназваных тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць і аўтаматычнае перазаключэнне якіх на новы тэрмін адбылося да 01.04.2016.

 

З 16.06.2016 устанаўліваецца па раней адкрытых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях:

- «Чатыры сезоны» стаўка асноўных працэнтаў у памеры 18% гадавых.

- «Класік безадзыўны Новы» працэнтныя стаўкі ў наступных памерах:

на тэрмін 3 месяцы – 22% гадавых;

на тэрмін 6 месяцаў – 23% гадавых;

на тэрмін 9 месяцаў – 26% гадавых.

Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца да вышэйназваных тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць.

 

З 16.06.2016 устанаўліваецца па дзеючых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях «Інтэрнэт - дэпазіт - Трэнд»:

- адкрытых да 13.11.2015 – стаўка асноўных працэнтаў пры фактычным штодзённым астатку ўкладу да 20 000 000 рублёў (уключна) у памеры:

19,5% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 12 месяцаў;

21,5% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 18, 24 і 36 месяцаў;

- адкрытых да 13.11.2015 – стаўка асноўных працэнтаў пры фактычным штодзённым астатку ўкладу звыш 20 000 000 рублёў у памеры:

20% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 12 месяцаў;

22% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 18, 24 і 36 месяцаў.

- адкрытых да 01.05.2016 – працэнтная стаўка пры фактычным штодзённым астатку ўкладу да 20 000 000 рублёў (уключна) у памеры:

18,5 % гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 3 месяцы;

19,5% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў;

- адкрытых да 01.05.2016 – працэнтная стаўка пры фактычным штодзённым астатку ўкладу звыш 20 000 000 рублёў у памеры:

19 % гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 3 месяцы;

20% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў;

- адкрытых з 13.11.2015 да 01.04.2016 – працэнтная стаўка пры фактычным штодзённым астатку ўкладу да 20 000 000 рублёў (уключна) у памеры:

20,5% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 12 месяцаў;

- адкрытых з 13.11.2015 да 01.04.2016 – працэнтная стаўка пры фактычным штодзённым астатку ўкладу звыш 20 000 000 рублёў у памеры:

21% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 12 месяцаў.

 

З 16.06.2016 устанаўліваецца па дзеючых  тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях «Інтэрнэт - дэпазіт – Прэзент», адкрытых да 01.05.2016, працэнтная стаўка ў памеры 21% гадавых.

 

З 16.06.2016 устанаўліваюцца па дзеючых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях «Класік Адзыўны да года», «Класік  Безадзыўны да года», адкрытых да 16.05.2016, працэнтныя стаўкі ў наступных памерах:

-  «Класік Адзыўны да года»:

на тэрмін  95 дзён – 18% гадавых;

на тэрмін 185 дзён – 19% гадавых.

- «Класік  Безадзыўны да года»:

на тэрмін 3 месяцы – 20% гадавых пачынаючы з даты аўтаматычнага перазаключэння дагавору;

на тэрмін 6 месяцаў – 21% гадавых;

Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца да вышэйназваных тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць.

 

З 16.06.2016 устанаўліваюцца па дзеючых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях «Класік Безадзыўны да года», «Класік Безадзыўны звыш года», адкрытых да 01.05.2016, працэнтныя стаўкі ў наступных памерах:

- «Класік  Безадзыўны да года»:

на тэрмін 9 месяцаў – 25% гадавых.

- «Класік Безадзыўны звыш года»:

на тэрмін 18 месяцаў – 26,5% гадавых;

на тэрмін 24 месяцы – 27% гадавых.

Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца да вышэйназваных тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць.

 

З 16.06.2016 устанаўліваюцца па дзеючых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях «Класік Паштовы Адзыўны», «Класік  Паштовы Безадзыўны», адкрытых з 14.04.2016 да 01.05.2016, працэнтныя стаўкі ў наступных памерах:

- «Класік Паштовы Адзыўны» – 21,5% гадавых;

- «Класік Паштовы Безадзыўны» – 27% гадавых.

Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца да вышэйназваных тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць.

 

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).

 

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»