Карпаратыўны часопіс для кліентаў «Беларусбанка» «PRO Беларусбанк» атрымаў 2 дыпломы XII Нацыянальнага конкурса друкаваных СМІ «Залатая Літара»: дыплом лаўрэата ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі» і спецыяльны дыплом Нацыянальнага банка РБ за творчы праект па фінансавай граматнасці «Урок уPROк».
«Мы ўдзячны ўсім, хто дапамагаў і дапамагае ствараць часопіс, напаўняць яго новым цікавым і якасным кантэнтам, - сказала галоўны рэдактар Яўгенія Жукоўская. – І, канешне, гаворым «дзякуй» нашым чытачам, за ўвагу якіх мы нястомна змагаемся і якія матывуюць нас не проста пісаць, а тварыць».
Рэдакцыя ацэньвае ўзнагароду як прызнанне прафесійнай супольнасці, стымул да руху наперад.
Знайсці часопіс можна ў раздзеле Прэс-служба / Часопіс «PRO Беларусбанк». Свежы нумар з’явіцца ўжо ў панядзелак 16 мая.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»