Навіны банка і прэс-рэлізы
12.05.2016

Запрашаем да ўдзелу ў беларуска-кітайскім міжбанкаўскім семінары!

17 мая 2016 года ў Галаўным офісе ААТ «ААБ Беларусбанк» адбудзецца сумесны беларуска-кітайскі міжбанкаўскі семінар на тэму: «Фінансаванне інвестыцыйных праектаў з удзелам Дзяржаўнага банка развіцця Кітая». Асноўная мэта, якую мы ставім перад сабой – гэта абмен вопытам у сферы фінансавання беларуска-кітайскіх праектаў, прэзентацыя дзелавым колам магчымасцей і пераваг фінансавання інвестыцыйных праектаў за кошт сродкаў крэдытнай лініі Дзяржаўнага банка развіцця Кітая (ДБРК).

У ходзе мерапрыемства запланаваны выступленні прадстаўнікоў органаў дзяржкіравання, а таксама прэзентацыі супрацоўнікаў ААТ «ААБ Беларусбанк» і ДБРК, прадстаўнікоў бізнесу абедзвюх краін. Мы пастараемся падрабязна данесці да кожнага ўдзельніка семінара ўсю патрэбную інфармацыю аб механізме фінансавання беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў, рэалізуемых у сферах прамысловасці, энергетыкі, транспарту, малога і сярэдняга бізнесу і іншых сферах эканомікі, незалежна ад маштабу дзейнасці і формы ўласнасці.

Удзел у семінары - бясплатны.

Рабочая мова семінара – руская мова, прадугледжаны пераклад на кітайскую мову.

Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы ўдзелу ў семінары вы можаце атрымаць у спецыялістаў ААТ «ААБ Беларусбанк» і ТАА «АСБ Кансалт» па тэлефонах:

- Галаўны офіс ААТ «ААБ Беларусбанк», дэпартамент карпаратыўнага бізнесу, кантактная асоба – Алена, тэл. 309 00 38.

- ТАА «АСБ Кансалт», кантактная асоба – Яўгеній, тэл. 218 80 83.