ААТ «ААБ Беларусбанк» прадаставіла ўнікальную магчымасць для вадзіцеляў – здымаць грашовыя сродкі або ажыццяўляць плацяжы з выкарыстаннем банкаўскай карткі, не пакідаючы аўтамабіль.
«Банк імкнецца забяспечыць кліентам максімальна камфортныя ўмовы абслугоўвання. Новы банкамат для вадзіцеляў з’яўляецца адным з прыкладаў новага і ўнікальнага фармату банкаўскага сэрвісу. Ён дазваляе эканоміць час на паркоўку – усе аперацыі ў банкамаце можна ажыццявіць прама з аўтамабіля. Для зручнасці карыстання прадугледжана рэгуліроўка нахілу экрана ўстройства», - адзначыў начальнік тэхналагічнага ўпраўлення разліковага цэнтра плацежных карт ААТ «ААБ Беларусбанк» Анатолій Чарняцін.
Праект рэалізаваны ў супрацоўніцтве з СП ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс» і ЗТАА «ЛУКОЙЛ Беларусія». Устройства працуе 24 гадзіны ў суткі і спецыяльна разлічана на работу ў розных умовах надвор’я.
Першы ў Беларусі банкамат для вадзіцеляў размешчаны на АЗС №5 ЗТАА «ЛУКОЙЛ Беларусія» (г. Мінск, вул. Трасцянецкая, 27) побач з аўтавакзалам «Усходні». Акрамя зняцця наяўных грашовых сродкаў у ім можна аплаціць паслугі аператараў мабільнай сувязі, перавесці грошы па рэквізітах карткі, а таксама атрымаць міні-выпіску па аперацыях з выкарыстаннем карткі.