Навіны банка і прэс-рэлізы
06.05.2016

Беларусбанк віншуе з Днём Вялікай Перамогі!

Дарагія сябры!

Віншуем вас з Днём Вялікай Перамогі!
Гэта свята залатымі літарамі ўпісана ў гістарычны летапіс чалавецтва як ушанаванне подзвігу народа, які перамог нацызм. У ім – незгасальная памяць аб свяшчэннай народнай вайне, непазбыўная ўдзячнасць усім, хто адстаяў свабоду і незалежнасць Айчыны і падарыў нам права мірнага жыцця на роднай зямлі.
Няхай жа ў вяках жыве пакланенне перад сілай духу, гераізмам, мужнасцю і адвагай салдат Перамогі, а ў нашай цудоўнай краіне пануюць мір і згода, узаемаразуменне і любоў!
Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, выдатнага святочнага настрою вам, вашым родным і блізкім.

Наглядальны савет,
Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!