З 01.05.2016 стаўкі па нанава выдаваемых крэдытах для фізічных асоб:
- на фінансаванне нерухомасці складаюць 29% гадавых;
- на спажывецкія патрэбы – у залежнасці ад умоў і віду крэдыту – ад 19 да 35% гадавых.
Таксама з 01.05.2016 банкам зніжана працэнтная стаўка па раней выдадзеных крэдытах на фінансаванне нерухомасці – да 29% гадавых.
Пры гэтым якіх-небудзь дадатковых плацяжоў і камісій за суправаджэнне крэдытаў банк не спаганяе.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка, на карпаратыўным сайце belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»