Навіны банка і прэс-рэлізы
02.05.2016

SMS-інфармаванне ў рамках сэрвісаў «SMS-апавяшчэнне» і «М-банкінг»

Паважаныя кліенты-трымальнікі плацежных картак!

 

Паведамляем, што з 29.04.2016 з пераліку аперацый, па якіх ажыццяўляецца SMS-інфармаванне кліентаў у рамках сэрвісаў
«SMS-апавяшчэнне» і «M-банкінг» (пакеты «Базавы» і «Поўны»), выключаецца апавяшчэнне аб налічаных працэнтах на суму сродкаў, якія захоўваюцца на рахунку.

Інфармацыя аб налічаных працэнтах утрымліваецца ў выпісцы па рахунку, якую можна атрымаць з выкарыстаннем паслуг Інтэрнэт- і M-банкінг або ва ўстанове банка па месцы адкрыцця рахунку.

 

З павагай, ААТ «ААБ Беларусбанк».