Навіны банка і прэс-рэлізы
02.05.2016

Акцыя па падключэнні Інтэрнэт-банкінгу

image001

У перыяд з 2 па 31 мая дзейнічае спецыяльная прапанова ад ААТ «ААБ Беларусбанк» па падключэнні да сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» усяго за 1 000 беларускіх рублёў. Зарэгістравацца са скідкай можна на сайце ibank.asb.by  або звярнуўшыся ў любую ўстанову банка, якое ажыццяўляе рэгістрацыю дадзенай паслугі.

Выкарыстанне каналаў  дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання становіцца ўсё больш папулярным. На сённяшні дзень Інтэрнэт-банкінг дазваляе ў зручны для Вас час аформіць Інтэрнэт-дэпазіт, Інтэрнэт-крэдыт або плацежную картку, падключыць паслугу «Аўтааплата», а таксама ажыццявіць шырокі спіс плацяжоў, у тым ліку на карысць арганізацый-удзельнікаў сістэмы «Разлік (АІС АРІП)».

Не ўпусціце магчымасць падключыць паслугу «Інтэрнэт-банкінг» са скідкай да 95%!