Навіны банка і прэс-рэлізы
27.04.2016

Старшыня праўлення «Беларусбанка» абраны на пост віцэ-прэзідэнта ФБС краін СНД (прэс-рэліз)

Старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык абраны на пост віцэ-прэзідэнта Фінансава-банкаўскага савета краін СНД. Такое рашэнне было прынята штогадовым справаздачным сходам савета ФБС СНД і абгрунтавана ўкладам «Беларусбанка» ў развіццё міждзяржаўных сувязей.

image001

На сходзе была заслухана справаздача савета аб дзейнасці за 2015 год і акрэслены асноўныя напрамкі развіцця на перыяд 2016 года.

Была адзначана актыўная работа па садзеянні інтэграцыйным працэсам фінансавых рынкаў, інвестыцыйнаму супрацоўніцтву, а таксама пошуку форм аб’яднання намаганняў банкаўскай супольнасці СНД у пераадоленні негатыўных тэндэнцый у сусветнай эканоміцы.

Высокая ацэнка была дадзена канферэнцыі «Мінскія дзелавыя сустрэчы», адбыўшайся ў лістападзе 2015 года, арганізатарамі якой выступілі Фінансава-банкаўскі савет СНД і ААТ «ААБ Беларусбанк». Форум быў прысвечаны актуальным пытанням функцыянавання фінансавых рынкаў краін Садружнасці ва ўмовах крызісных з’яў сусветнай эканомікі.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!