Навіны банка і прэс-рэлізы
25.04.2016

Першы беларускі валютна-абменны тэрмінал усталяваны ў «Беларусбанку»

image001ААТ «ААБ Беларусбанк» першым у Беларусі прадаставіла кліентам інавацыйны сэрвіс па правядзенні валютна-абменных аперацый у рэжыме самаабслугоўвання. 

Першы валютна-абменны тэрмінал вытворчасці IBA Minsk (СП ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс») усталяваны па адрасе: г.Мінск, вул. Мяснікова, 32 у зоне самаабслугоўвання аддзялення №510/392 ААТ «ААБ Беларусбанк». Валютна-абменны тэрмінал дазваляе кліентам ажыццяўляць абмен долараў ЗША, еўра, расійскіх рублёў на беларускія рублі з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў у рэжыме самаабслугоўвання. 

image003«Асноўныя мэты, якія ставіў банк пры ўсталяванні абсталявання – гэта аўтаматызацыя працэсу абмену валют на беларускія рублі і павышэнне якасці абслугоўвання кліентаў, - падкрэсліў намеснік дырэктара разліковага цэнтра плацежных карт ААТ «ААБ Беларусбанк»  Уладзімір Сяміжон. – Для зручнасці ў карыстанні на экране ўстройства адлюстроўваюцца бягучыя курсы валют, устаноўленыя банкам, і наміналы дазволеных да прыёму купюр. Плата за правядзенне аперацыі абмену валют не спаганяецца».

У прынцыпе работы валютна-абменнага тэрміналу выкарыстоўваецца ўнікальная тэхналогія распрацоўкі японскай кампаніі Japan Cash Machine (JCM), якая дазваляе пры неабходнасці атрымліваць і захоўваць інфармацыю аб прынятых купюрах (устройства вызначае прыналежнасць валюты, яе намінал і серыйны нумар кожнай прынятай банкноты) і кліентах, якія ажыццяўлялі аперацыі з гэтымі купюрамі.

Па сваёй сутнасці правядзенне аперацыі ў валютна-абменным тэрмінале падобна да карыстання банкаматам або інфакіёскам з функцыяй прыёму наяўных грашовых сродкаў. Правядзенне аперацыі абмену валют ажыццяўляецца маментальна.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!