У Галаўным офісе адбылося пасяджэнне новага складу Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк», выбранага 25 сакавіка 2016 года на гадавым Агульным сходзе акцыянераў. Вёў пасяджэнне старшыня Наглядальнага савета, Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Амарын.
Першыя чатыры пытанні былі прысвечаны дзейнасці камітэтаў, створаных пры Наглядальным савеце: Аўдытарскага камітэта, Камітэта па рызыках, Камітэта па стратэгіі і Камітэта па кадравых прызначэннях і ўзнагароджаннях. Наглядальным саветам былі зацверджаны персанальныя склады камітэтаў і палажэнні, якія рэгулююць іх дзейнасць.
У бягучым годзе найбольш важнымі задачамі, пастаўленымі перад камітэтамі, з’яўляюцца: прадстаўленне прапаноў аб павышэнні эфектыўнасці сістэмы ўнутранага кантролю, абнаўленне стратэгіі развіцця і стратэгіі кіравання рызыкамі банка, пабудова службы камплаенс-кантролю.
Створанаму Камітэту па кадравых прызначэннях і ўзнагароджаннях неабходна будзе ў найбліжэйшай перспектыве вывучыць і прадставіць прапановы па ўкараненні сістэмы KPI для топ-менеджменту ААТ «ААБ Беларусбанк», якая адпавядае глабальным выклікам і маштабам задач, пастаўленых перад банкам. Акрамя таго, падлягаюць фармалізацыі працэдуры ацэнкі і падбору кандыдатаў у члены Наглядальнага савета і Праўлення банка.
Членамі савета разгледжана пытанне аб выбары аўдытарскай кампаніі для правядзення ў бягучым годзе незалежнай ацэнкі якасці актываў банка. Ацэнку актываў будзе праводзіць аўдытарская кампанія з «вялікай чацвёркі» – чатырох найбуйнейшых у свеце кампаній, якія прадастаўляюць аўдытарскія і кансалтынгавыя паслугі.
Наглядальным саветам зацверджаны змяненні і дапаўненні ў лакальныя нарматыўныя акты банка, прапанаваныя аўдытарскай кампаніяй KPMG у рамках ацэнкі сістэмы карпаратыўнага кіравання ААТ «ААБ Беларусбанк».
Прэсс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»