Атрымаць выпіску па рахунку карткі за пазначаны карыстальнікам перыяд на адрас электроннай пошты цяпер магчыма ў рамках паслугі «М-банкінг». Для гэтага дастаткова ў меню дадатку «М-Belarusbank» у раздзеле «Сервисы» - «Выписка на e-mail» выбраць пункт «по счету (за период)», увесці адрас электроннай пошты, на які будзе накіравана выпіска, пазначыць перыяд фарміравання выпіскі (не больш за 31 дзень ад даты запыту) і выбраць зарэгістраваную ў «М-банкінгу» картку.
Сфарміраваная выпіска (у фармаце PDF, абароненым паролем) накіроўваецца на адрас электроннай пошты карыстальніка, а пароль для прагляду выпіскі накіроўваецца ў адказе на запыт выпіскі ў дадатку «М-Belarusbank». Выпіска, акрамя даных аб аперацыях па рахунку і памеры авердрафту (пры яго наяўнасці), утрымлівае графічную інфармацыю, якая ў выглядзе графікаў і дыяграм адлюстроўвае рух грашовых сродкаў па рахунку.
Існуючым карыстальнікам «М-банкінгу» функцыя будзе даступна пасля абнаўлення аперацый ў раздзеле «Сервисы».