Навіны банка і прэс-рэлізы
08.04.2016

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе ўкладчыкаў аб змяненні памеру працэнтных ставак па тэрміновых банкаўскіх укладах у замежнай валюце (прэс-рэліз)

З 12.05.2016 устанаўліваюцца па раней адкрытых тэрміновых банкаўскіх укладах:

«Класік плюс» (у доларах ЗША, еўра), па якіх не налічваецца паніжаная працэнтная стаўка:

- адкрытых да 13.11.2015 - працэнты ў памеры – 3,2% гадавых;

- адкрытых з 13.11.2015 да 01.04.2016 - працэнты ў памеры – 3,8% гадавых.

«Класік Безадзыўны» (у доларах ЗША, еўра), па якіх не налічваецца паніжаная працэнтная стаўка, працэнты ў памеры – 4,2%.

«Класік Безадзыўны Новы» (у доларах ЗША, еўра), па якіх не налічваецца паніжаная працэнтная стаўка, працэнты ў наступных памерах:

- на тэрмін 3 месяцы – 2,8% гадавых;

- на тэрмін 6 месяцаў – 3,2% гадавых;

- на тэрмін 9 месяцаў – 3,6% гадавых.

«Ваш выбар» (у доларах ЗША, еўра), па якіх не налічваецца паніжаная працэнтная стаўка, асноўныя працэнты ў наступных памерах:

- для штодзённага астатку ўкладу да 2000 (уключна) – 2% гадавых;

- для штодзённага астатку ўкладу  больш за 2000-15000 – 2,5% гадавых;

- для штодзённага астатку ўкладу больш за 15000 – 3% гадавых.

«Ашчадны» (у доларах ЗША, еўра), па якіх не налічваецца паніжаная працэнтная стаўка, працэнты ў памеры – 3,3% гадавых.

«Чатыры сезоны» (у доларах ЗША, еўра), па якіх не налічваецца паніжаная працэнтная стаўка, асноўныя працэнты ў памеры – 1,5% гадавых.

«Валютны экспрэс» (у доларах ЗША, еўра), па якіх не налічваецца паніжаная працэнтная стаўка, наступны памер працэнтных ставак у наступнай залежнасці:

- за першы месяц захоўвання ўкладу (лічачы з дня заключэння (аўтаматычнага перазаключэння) дагавору тэрміновага банкаўскага ўкладу ў замежнай валюце «Валютны экспрэс») – 2,3% гадавых;

- за 2-і (другі) месяц захоўвання ўкладу (лічачы з дня заключэння (аўтаматычнага перазаключэння) дагавору тэрміновага банкаўскага ўкладу ў замежнай валюце «Валютны экспрэс»)  – 2,8% гадавых;

- за 3-і (трэці) месяц захоўвання ўкладу (лічачы з дня заключэння (аўтаматычнага перазаключэння) дагавору тэрміновага банкаўскага ўкладу ў замежнай валюце «Валютны экспрэс»)  – 3,3% гадавых.

Устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца па тэрміновым банкаўскім укладзе «Валютны экспрэс» (у доларах ЗША, еўра), пачынаючы з 12.05.2016 або даты аўтаматычнага перазаключэння ўкладу на новы тэрмін, пачынаючы з 09.04.2016.

 

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!