З 16.05.2016 устанаўліваецца працэнтная стаўка ў памеры 0,5% гадавых па наступных укладах да запатрабавання ў беларускіх рублях:
- «Аграрны», адкрытых з 01.02.2004;
- «Узаемаразуменне і прымірэнне»;
- «Спецыяльны накапляльны рахунак».
З 16.05.2016 па адкрытых да 01.02.2016 укладах да запатрабавання ў беларускіх рублях «Пенсіённы» памер працэнтаў па ўкладзе ўстанаўліваецца ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь мінус 23,5 працэнтныя пункты, але не менш за 0,5% гадавых.
З 16.05.2016 адмяняецца налічэнне і выплата дадатковага працэнтнага даходу па адкрытых да 01.02.2016 укладах да запатрабавання ў беларускіх рублях «Пенсіённы».
З 16.05.2016 устанаўліваецца па тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях:
- «Спецыяльны накапляльны рахунак» працэнтная стаўка ў памеры 0,5% гадавых;
- «Прэміяльна – накапляльны «Дзіцячы», адкрытых да 13.11.2015, стаўка асноўных працэнтаў у памеры 23% гадавых;
- Накапляльны (накапляльны ўклад у нацыянальнай валюце са штомесячнай капіталізацыяй; накапляльны ўклад у беларускіх рублях; тэрміновы банкаўскі накапляльны ўклад у беларускіх рублях, а таксама накапляльныя ўклады, уведзеныя згодна з Загадам Дзяржаўнага банка СССР ад 29.03.1990 №30 «Аб увядзенні новых відаў укладаў ва ўстановах Ашчаднага банка СССР»), працэнтная стаўка ў памеры 23% гадавых;
- «Мабільны» памер працэнтаў па ўкладзе ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь мінус 2 працэнтныя пункты.
Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца толькі да вышэйназваных тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць і аўтаматычнае перазаключэнне якіх на новы тэрмін адбылося да 01.04.2016.
- «Чатыры сезоны» стаўка асноўных працэнтаў у памеры 20% гадавых;
- «Класік плюс», адкрытых да 13.11.2015, стаўка дадатковых працэнтаў у памеры 0,01% гадавых;
- «Ашчадны», адкрытых да 13.11.2015, стаўка дадатковых працэнтаў у памеры 0,01% гадавых;
- «Ваш выбар» стаўка дадатковых працэнтаў (незалежна ад фактычнага астатку ўкладу) і стаўка прэміяльных працэнтаў у памеры 0,01% гадавых.
- «Класік безадзыўны Новы» працэнтная стаўка ў наступных памерах:
на тэрмін 3 месяцы – 24% гадавых;
на тэрмін 6 месяцаў – 25% гадавых;
на тэрмін 9 месяцаў – 28% гадавых.
Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца да вышэйназваных тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць.
З 16.05.2016 устанаўліваецца па дзеючых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях «Інтэрнэт - дэпазіт - Трэнд»:
- адкрытых да 13.11.2015 - стаўка асноўных працэнтаў пры фактычным штодзённым астатку ўкладу да 20 000 000 рублёў (уключна) у памеры:
20% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў;
21,5% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 12 месяцаў;
23,5% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 18, 24 і 36 месяцаў;
- адкрытых да 13.11.2015 - стаўка асноўных працэнтаў пры фактычным штодзённым астатку ўкладу звыш 20 000 000 рублёў у памеры:
20,5% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў;
22% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 12 месяцаў;
24% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 18, 24 і 36 месяцаў.
- адкрытых з 13.11.2015 да 09.04.2016 – працэнтная стаўка пры фактычным штодзённым астатку ўкладу да 20 000 000 рублёў (уключна) у памеры:
20,5% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 3 месяцы;
21,5% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў;
22,5% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 12 месяцаў;
- адкрытых з 13.11.2015 да 09.04.2016 – працэнтная стаўка пры фактычным штодзённым астатку ўкладу звыш 20 000 000 рублёў у памеры:
21% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 3 месяцы;
22% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў;
23% гадавых па ўкладах з тэрмінам захоўвання 12 месяцаў.
З 16.05.2016 па тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях «Класік Адзыўны да года», «Класік Безадзыўны да года», «Класік Безадзыўны звыш года», адкрытых з 01.04.2016 да 09.04.2016 працэнтная стаўка ўстанаўліваецца ў наступных памерах:
- «Класік Адзыўны да года»:
на тэрмін 95 дзён – 23% гадавых;
на тэрмін 185 дзён – 24% гадавых.
- «Класік Безадзыўны да года»:
на тэрмін 3 месяцы – 24% гадавых – пачынаючы з дня аўтаматычнага перазаключэння дагавору;
на тэрмін 6 месяцаў – 25% гадавых;
на тэрмін 9 месяцаў – 27% гадавых.
- «Класік Безадзыўны звыш года»:
на тэрмін 18 месяцаў – 28,5% гадавых;
на тэрмін 24 месяцы – 29% гадавых.
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»