«Беларусбанк» прапанаваў сваім кліентам новую інфармацыйную паслугу – апавяшчэнне ўкладчыкаў аб даце наступлення тэрміну вяртання тэрміновага банкаўскага ўкладу шляхам накіравання SMS-паведамлення і/або E-mail-паведамленняў.
Паслуга па апавяшчэнні можа быць падключана як па дзеючых тэрміновых дэпазітах, так і па дэпазітах, прыём грашовых сродкаў па якіх спынены і даход налічваецца па стаўцы, якая перавышае стаўку ўкладу «да запатрабавання».
Укладчык можа выбраць адзін або адначасова абодва каналы для атрымання паведамленняў (SMS-паведамленне, паведамленне на электронную пошту). Падключэнне інфармацыйнай паслугі ажыццяўляецца ў падраздзяленнях банка па месцы вядзення ўкладнога рахунку.
Падрабязнасці – па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях банка.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»