Паважаныя кліенты!
Мы рады паведаміць, што з 4 красавіка 2016 года вы зможаце рэгістраваць паслугу «Аўтааплата» ў «Інтэрнэт-банкінгу».
У трымальнікаў картак банка, якія карыстаюцца «Аўтааплатай», знікае неабходнасць пастаянна кантраляваць своечасовасць папаўнення балансу асабовых і абаненцкіх рахункаў. Неабходны плацеж ажыццяўляецца ў аўтаматычным рэжыме, патрабуемая сума грашовых сродкаў спісваецца з рахунку, а трымальніку карткі прыходзіць апавяшчэнне аб праведзенай аперацыі.
У цяперашні час існуе магчымасць аўтаматычнай аплаты шырокага спектру паслуг, у т.л. арганізацый–удзельнікаў сістэмы «Разлік» (АІС АРІП), папаўнення ўкладаў, адкрытых у «Беларусбанку», пагашэння крэдытаў, выдадзеных «Беларусбанкам, а таксама ажыццяўлення грашовых пераводаў паміж карткамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
Акрамя «Інтэрнэт-банкінгу», у цяперашні час вы можаце зарэгістраваць «Аўтааплату» ў любым інфакіёску банка, а для аўтааплаты паслуг аператараў мабільнай сувязі – таксама з выкарыстаннем «М-банкінгу».
Атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра паслугу «Аўтааплата», а таксама пра парадак яе рэгістрацыі можна тут.