Навіны банка і прэс-рэлізы
31.03.2016

Аб аперацыях па папаўненні ўкладаў, пагашэнні крэдытаў, а таксама плацяжах у сістэме «Разлік» (АІС АРІП)

Паважаныя кліенты!

У сувязі з правядзеннем тэхналагічных работ у перыяд часу з 23:00 01.04.2016 па 20:00 02.04.2016 ва ўсіх установах банка (за выключэннем аддзяленяў, размешчаных на пагранпераходах, у пунктах мытнага афармлення, і аддзяленняў з кругласутачным рэжымам работы), а таксама ў абменных пунктах №725/5, 619/14, 208/6, 418/6 2 красавіка 2016 года ўстаноўлены выхадным днём.

У аддзяленні №514/313 абслугоўванне кліентаў не будзе ажыццяўляцца ў перыяд з 20:00 01.04.2016 па 21:15 02.04.2016.

Для аддзяленняў, размешчаных на пагранпераходах, у пунктах мытнага афармлення, і аддзяленняў з кругласутачным рэжымам работы, абменных пунктаў, а таксама інфакіёскаў банка (у т.л. з функцыяй аплаты наяўнымі грашовымі сродкамі), пры выкарыстанні сэрвісаў «М-банкінг», «Інтэрнэт-банкінг» і «ТВбанкінг» у названы перыяд будуць недаступны наступныя аперацыі:

аплата паслуг арганізацый - удзельнікаў сістэмы «Разлік» (АІС АРІП);

аперацыі з укладнымі рахункамі, адкрытымі фізічнымі асобамі ў ААТ «ААБ Беларусбанк»;

пагашэнне крэдытаў, выдадзеных фізічным асобам ААТ «ААБ Беларусбанк».

Аплаціць паслугі аператараў мабільнай сувязі з выкарыстаннем карткі (яе рэквізітаў) можна ў банкаматах банка (на карысць МТС, life:), velcom), інфакіёсках банка (на карысць МТС), з дапамогай «Інтэрнэт-банкінгу» (на карысць МТС), «М-банкінгу» (на карысць МТС, life:), velcom).

У выпадку неабходнасці аплаціць паслугі арганізацый - удзельнікаў сістэмы «Разлік» (АІС АРІП) у перыяд правядзення тэхналагічных работ вы можаце скарыстацца паслугай «Плацеж па рэквізітах» («Разавы плацеж») ва ўстановах банка, інфакіёсках або з выкарыстаннем «М-банкінгу» і «Інтэрнэт-банкінгу». Звяртаем увагу, што для правядзення плацяжу плацельшчыку неабходна пазначыць усе неабходныя рэквізіты (П.І.І. і адрас плацельшчыка, уліковы нумар падаткаплацельшчыка (пры наяўнасці), найменне банка-атрымальніка плацяжу, разліковы рахунак атрымальніка плацяжу, нумар дагавору/асабовага рахунку, суму плацяжу і інш.). Сума камісійнага ўзнагароджання банку за правядзенне аперацыі складае:

2 % ад сумы (мін. 10 000 бел. руб., макс. 1 000 000 бел. руб.) - пры аплаце ва ўстановах банка;

1,8 % ад сумы (мін. 2 500 бел. руб.) - пры аплаце ў інфакіёсках банка, а таксама з выкарыстаннем «Інтэрнэт-банкінгу» і «М-банкінгу».

Просім прабачэння за часовыя нязручнасці.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!