Навіны банка і прэс-рэлізы
23.03.2016

Аформіць заяўку на выраб плацежнай карты цяпер можна і праз Кантакт-цэнтр

З 24.03.2016 для фізічных асоб-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь будзе даступна паслуга па афармленні праз Кантакт-цэнтр заяўкі на выраб наступных відаў плацежных карт (пакетаў паслуг):  БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ, БЕЛКАРТ-Maestro, MasterCard (Standard, Gold), Visa (Classic, Classic «Лэдзі Карт», Gold), пакет паслуг «Прэстыж» і пакет паслуг «Сучасны».

Для афармлення заяўкі кліенту неабходна патэлефанаваць у Кантакт-цэнтр і паведаміць асабістыя даныя: П.І.І., прозвішча і імя ў лацінскай транслітарацыі, асабісты (ідэнтыфікацыйны) нумар, нумар мабільнага тэлефона (9 знакаў), адрас электроннай пошты, тып і тэрмін дзеяння карткі,  валюту рахунку, установу банка, у якой будзе выдадзена карта. Пасля запаўнення заяўкі аператар  паведамляе кліенту яе нумар для аплаты, які дадаткова накіроўваецца на адрас электроннай пошты. Заяўку можна аплаціць у любым інфакіёску банка.   

Плацежныя карты, заказаныя праз Кантакт-цэнтр, афармляюцца з адкрыццём новага рахунку.