Дэлегацыя «Беларусбанка» на чале са старшынёй праўлення Сяргеем Пісарыкам прыняла ўдзел у рабоце Міжнароднага эканамічнага Форума дзяржаў - удзельніц СНД «25 гадоў разам: новыя фарматы ўзаемадзеяння». Пасяджэнне прайшло 18 сакавіка 2016 года ў Маскве.
Удзельнікі Форума абмеркавалі перспектывы і механізмы далейшага ўмацавання эканамічнага супрацоўніцтва ў рамках СНД, усебакова разгледзелі пытанні развіцця ўзаемнага гандлю дзяржаў - удзельніц СНД, транспартных «калідораў», фінансава-банкаўскага ўзаемадзеяння, навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, гандлёвых, вытворчых і прававых стандартаў на прасторы Садружнасці. Былі прадстаўлены перспектыўныя інавацыйныя праекты, якія рэалізуюцца ў рамках мерапрыемстваў міждзяржаўнага супрацоўніцтва пры ўдзеле Дзелавога Цэнтра СНД і Фінансава-банкаўскага савета СНД.
У ходзе візіту адбыліся перамовы і дзелавыя сустрэчы са Старшынёй Выканаўчага камітэта – Выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым, Старшынёй каардынацыйнага савета Фінансава-банкаўскага савета СНД Анатоліем Казаковым, выканаўчым сакратаром Паўлам Няфідавым, кіраўніцтвам шэрагу банкаў і Расійскага агенцтва па страхаванні экспартных крэдытаў і інвестыцый (ЭКСАР).
Дасягнута дамоўленасць з шэрагам фінансавых інстытутаў па пашырэнні міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне праектнага і гандлёвага фінансавання з выкарыстаннем інструментаў страхавога агенцтва «ЭКСАР».
Адбылася цырымонія ўзнагароджання медалём «25 гадоў СНД» вядучых прадстаўнікоў дзелавой супольнасці, якія ўнеслі істотны ўклад у развіццё інтэграцыйных працэсаў у СНД. У ліку ўзнагароджаных – старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык.
Форум у чарговы раз пацвердзіў статус актуальнай дзелавой пляцоўкі СНД, нацэленай на развіццё дзелавых кантактаў, узаемавыгадных партнёрскіх адносін, прэзентацыю значных інавацыйных і інвестыцыйных праектаў, правядзенне адкрытага канструктыўнага дыялогу вядучых прадстаўнікоў дзяржаўных структур і бізнесу па шырокім коле пытанняў сучаснага эканамічнага развіцця СНД.
Удзел у форуме прадстаўнікоў «Беларусбанка» садзейнічае ўмацаванню іміджа банка на міжнароднай арэне і далейшаму павышэнню эфектыўнасці банкаўскага бізнесу.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»